Портал
Портал
карта Лоевский район Чечерский район Светлогорский район Кормянский район Буда-Кошелевский район Рогачевский район Ветковский район Добрушский район Хойникский район Наровлянский район Ельский район Гомельский района Гомель Октябрьский район Брагинский район Лельчицкий район Жлобинский район Речицкий район Калинковический район Мозырский район Петриковский район Житковичский район Гомельский район

 

Больш за 200 пісьменнікаў маюць гонар прадстаўляць літаратурную прастору Гомельшчыны: паэты, празаікі, драматургі, перакладчыкі, крытыкі. Адсюль пайшлі ў вялікае жыццё народныя пісьменнікі Беларусі Іван Шамякін, Іван Навуменка, Іван Мележ, Андрэй Макаёнак, шэраг лаўрэатаў літаратурных прэмій, у т. л. дзяржаўных. Гэта Анатоль Грачанікаў, Мікола Мятліцкі, Міхась Башлакоў. Мы ганарымся, што на Гомельшчыне нарадзіліся такія знакамітыя пісьменнікі, як Уладзімір Ліпскі, Мікола Чарняўскі, Анатоль Зэкаў, Васіль Ткачоў і іншыя. З любоўю і павагай яны згадваюць свае родныя мясціны, а іх творы дазваляюць зазірнуць у любыя куточкі радзімы. Менавіта ім прысвечана база дадзеных «Гомельшчына літаратурная».

У якасці аб’екта БД выступае пісьменнік, які належыць да пісьменніцкай арганізацыі і мае адносіны да Гомельскай вобласці (нарадзіўся ці жыў на тэрыторыі рэгіёна, жыве цяпер, незалежна ад месца нараджэння). Структурнымі элементамі БД з’яўляюцца фота пісьменніка, кароткая біяграфічная даведка з пералікам асноўных твораў, наяўнасць бібліяграфічнай інфармацыі аб жыцці і дзейнасці персаналіі.

Праграмнае забеспячэнне дазваляе праводзіць пошук па геаграфічнаму прынцыпу (па месцу нараджэння ці пражывання) і па прозвішчу.

База дадзеных знаходзіцца ў працэсе напаўнення, таму звесткі могуць быць няпоўнымі.

 

По алфавиту: