Портал
карта области

Веткаўскі раён

Нячаева Галіна Рыгораўна (22.12.1951, г. Ветка), ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна (2011). Мастацтвазнаўца, паэтэса. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2001). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (1990). З 1979 г. працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці імя Ф. Шклярава, з 1988 г. – дырэктарам. Аўтар зборнікаў «Свобода воды», «Ужин с живописцем». Лаўрэат нацыянальнага конкурсу «Искусство книги» як складальнік кнігі «Живая вера. Ветка» (2013) За кнігу «Книжная культура Ветки» на ХХІ Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы артрымала «Золотой фолиант». У межах конкурсу «Музеи Беларуси – третьему тысячелетию» была прызнана лепшым у краіне дырэктарам музея (2014).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Нечаева, Г. «Беседа и время, и жизнь – течь обречены сперва» : [автор о своем сборнике «Свобода воды»] / Г. Нечаева // Голас Веткаўшчыны. – 2009. – 28 сакавіка. – С. 1.
  2. Капшай, Н. П. Орнаменты Приднепровья : Галина Нечаева / Н. П. Капшай // Сожскі карагод : [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 73 – 74. 1\18819
  3. Крюченко, Т. Каждый из нас – жаворонок в ладонях небесных… : [вышла в свет книга поэзии Галины Нечаевой «Ужин с живописцем»] / Тамара Крюченко // Гомельская праўда. – 2015. – 10 лістапада. – С. 6.