Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Чарняўскі Мікола (сапр. Мікалай Мікалаевіч; 16.01.1943, в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна), беларускі паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972). Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1995 ), прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон». Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі. Жыве ў Мінску.

Нарадзіўс я ў сялянскай сям'і. У 1960 г. скончыў Беліцкую сярэднюю школу Рагачоўскага раёна і паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у газеце «Піянер Беларусі». У 1962 г. перайшоў у рэспубліканскі камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню. З 1966 г. – у рэдакцыі часопіса «Бярозка», з 1989 г. – літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі».

Аўтар кніг паэзіі, сатыры і гумару, аповесцей, пераважна для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Бегунок пачынае думаць» (1965), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Чалавечнасць» (1971), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш – дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Казёл-моднік» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «І не косяць, і не жнуць...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Камар на матацыкле» (1985), «Навечна з сонцам» (1986), «Трывога» (1988) «Аб чым пяе крынічка» (1989), «Нашто бабе агарод?» (1989), «Акадэмія ... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990), «На каго сварыўся гром» (2003), «Сонечны кошык» (2009), «Прызба, альбо Смяяцца – не плакаць» (2012), «Ці растуць грыбы ў Грыбна» (2012), «Як зрабіць вясёлым дзень» (2012), «Босая кавалерыя» (2013), «Колькі ў сонейка сяброў!» (2013), «Села Мурка на падмурку» (2013), «На плошчы памяці маёй» (2014) «Матуля Шо, дачушка Шоша» (2016).

Аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень і кантат.

На беларускую мову пераклаў творы пісьменнікаў народаў СССР – Г.Гуляма, М.Міршакара, Т.Уметаліева, А.Тактамушава, М.Мрэўлішвілі, Р.Фархадзі, Н.Джундубаевай, А.Рахманава, Х.Мянд, Г.Сар'яна, Х.Алі, А.Чакану, Ю.Семяндэра, П.Глазавога, П.Рабра, А.Юшчанкі, В.Юхімовіча, В.Маругі і інш.