Портал
карта области

Жлобінскі раён

Чавускі Міхась (Майсей Моталевіч; 25.12.1904, в. Майскае Жлобінскага раёна – 1.07.1984), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1957). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Нарадзіўся ў сям'і вясковага шаўца. У 1917 – 1924 гадах працаваў наборшчыкам у друкарні ў Жлобіне, загадваў хатай-чытальняй у в. Майскае Жлобінскага раёна. У 1924 г. пераехаў у Мінск. Служыў у пагранічных войсках (1926-1928). Працаваў у Белспажыўсаюзе (19301932), рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Звязда», мінскай раённай газеце, у райкоме КП(б)Б г. Мінска. У 1934-1937 гг. вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе. У 1938 – 1941 г. быў галоўным рэдактарам БелТА. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў адказным рэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады працаваў на розных пасадах у Камітэце па радыёвяшчанню пры СНК БССР, часопісе «Вожык», у СП БССР.

З артыкуламі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1937 г.

Выдаў зборнікі апавяданняў, фельетонаў, аднаактовак і сцэнак «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не смяяцца?» (1969), «Стрэляны Вераб'ёў» (1976), «Фарбамі гневу» (1975).