|
Дуброўскі Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч; 28.06.1948, в. Целяшы Гомельскага раёна – красавік, 2014), беларускі пісьменнік. Член Беларускага саюза журналістаў (1980), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008).
Першы верш («Вяселле») надрукаваны ў раённай газеце «Маяк» у 1967 годзе. Аўтар кніг «І будзе лета апасля» (2005), «Непрадказальнасць дня» (2008), «Дня наступнага святло» (2010). Друкаваўся ў газетах «Гомельская праўда», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Сельская газета», у часопісе «Маладосць», калектыўных зборніках «Магістраль», «Святло шчымлівай памяці» і інш.
Пасмяротна стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (2014 года).
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Зэкаў, А. Жыве ў Гомелі такі паэт / А. Зэкаў // Книга и мы. – 1998. – № 28. – С. 7.
- Вялічка, Л. «Непрадказальнасць дня» : [да 60-годдзя Алеся Дуброўскага] / Л. Вялічка // Маяк. – 2008. – 25 чэрвеня. – С. 2.
- Кручэнка, Т. «Спыніся, час, хоць на імгненне вечнасці...» : [выйшла кніга Алеся Дуброўскага «Непрадказальнасць дня] / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2008. – 24 чэрвеня. – С. 2.
- Ткачоў, В. Што хвалюе паэта / Васіль Ткачоў // Гомельские ведрмости. – 2008. – 10 июня. – С. 7.
- Шынкарэнка, В. К. Каб памірыць нябеснае з зямным / В. К. Шынкарэнка // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 19 снежня. – С. 7.
- «Святло шчымлівай памяці»: Алесь Дуброўскі // Сожскі карагод: [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 167 – 170 . 1\18819
- Дубровский, А. Стихи для детей : [о встрече учащихся с Александром Дубровским] / Александр Дубровский // Маяк. – 2011. – 15 чэрвеня. – С. 7.
- Ткачоў, В. Святло дня / Васіль Ткачоў // Маяк. – 2011. – 16 лютага. – С. 7.
- Абласное аддзяленне грамаскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» смуткуе ў сувязі са смерцю Дуброўскага Аляксандра Сцяпанавіча // Гомельская праўда. – 2014. – 10 красавіка. – С. 14.
- Слово о коллеге : [памяти Алеся Дубровского] // Маяк. – 2014. – 16 крас. – С. 4.
- К «Маяку» на огонек : «Незабыўнае» : [аб кнізе Алеся Дуброўскага «Незабыўнае»] // Маяк. — 2015. — 11 сакавіка. — С. 6.
- Викторова, Т. Чтоб свет небесный не погас : [памяти Алеся Дубровского] / Т. Викторова // Гомельская праўда.— 2016. — 31 сакавіка. — С. 28.
|