Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Дзюба Уладзімір Іванавіч (24.02.1946, г. Палтава, Украіна – 17.09.2008), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1986). Доўгі час жыў і працаваў у Буда-Кашалёўскім раёне.

Першы верш апублікаваў у Буда-кашалёўскай раённай газеце. У рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 г.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986), радыёп'ес у вершах «Жыццё рэвалюцыянера» (з А.Пётухам, пастаўлена ў 1987), «Я.Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990), «Доктар Русель: Драматычная адысея» (1991).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Кірэйчык, І. Вуліцы без назваў : [аб кнізе «Вуліцы без назваў» ] / І. Кірэйчык // Гомельская праўда. – 1972. – 23 верасня.
  2. Мядзведзеў, І. Святло і цені / І. Мядзведзеў : [аб кнізе «Вуліцы без назваў» ] // Ленінскі сцяг. – 1972. – 7 кастрычніка.
  3. Кірэйчык, І. Скразнякі на вуліцах : [аб кнізе «Вуліцы без назваў» ] / І. Кірэйчык // Чырвоная змена. – 1973. – 7 студзеня.
  4. Балога, У. Ордэн камандзіра / У. Балога // Ленінскі сцяг. – 1976. – 12 чэрвеня.
  5. Мядзведзеў, І. Паэзія жніва і працы : [аб кнізе «Кругазварот»] / І. Мядзведзеў // Маяк. – 1976. – 24 жніўня.
  6. Зэкаў, А. З увагай да лёсаў людскіх / А. Зэкаў // Гомельская праўда. – 1976. – 23 верасня.
  7. Маляўка, М. Кліча бацькоўскі  парог : [аб кнізе «Карані бліскавіц»] / М. Маляўка // Літаратура і мастацтва. – 1986. – 30 мая. – С. 7.
  8.  Арочка, М. Пад гістарычным ветразем / М. Арочка // Маладосць. – 1989. – № 4. – С. 41.
  9. Чарняўскі, М. Восень развітання і журбы : [у памяць Уладзіміра Дзюбы] / М. Чарняўскі // Авангард. – 2008. – 25 кастрычніка. – С. 7.
  10. Будакошелевщина литературная : [Владимир Дюба, Анатолий Зеков, Михаил Стригалев, Василий Габеев, Татьяна Гореликова, Николай Чернявский,  Иван Шельманов] // Авангард. – 2010. – 4 верасня. – С. 1.
  11. Зэкаў, А. Згадкі без юбілейнага выпадку : [пра  пісьменнікаў Буда–Кашалеўскага раёна Уладзіміра Дзюбу і Таццяну Гарэлікаву] / Анатоль Зэкаў // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 11 чэрвеня. – С. 15.
  12. «Карані бліскавіцы»: Уладзімір Дзюба // Сожскі карагод: [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 111 – 114 . 1\18819
  13. Зэкаў, А. З сыноўняй любоўю да землякоў : [да 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дзюбы] / Анатоль Зэкаў // Авангард. — 2016. —20 лютага. — С. 10.