Портал
карта области

Жлобінскі раён

Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч (22.04.1926, в. Бор Жлобінскага раёна), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972). Ганаровы грамадзянін г. Жлобіна (2001). Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалём Францыска Скарыны і інш. Жыве ў Мінску.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Калі пачалася вайна пайшоў у рады народных мсціўцаў (1942-1943). Прайшоў усю вайну, быў паранены. У 1946 г. скончыў Гомельскі рачны тэхнікум, Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў у Гомельскім абкаме камсамола (1946-1948), ЦК ЛКСМБ (1950-1951). У 1951-1967 гг. працаваў на розных пасадах у газетах «Піянер Беларусі», «Настаўніцкая газета», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», у выдавецтве «Беларусь», у 1969-1979 гг. - старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Першыя нарысы апублікаваны ў 1951 г., апавяданні – у 1953 г.

Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970), «Пасля смерчу» (1975), «Мутныя росы» (2009).