Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Калінічэнка Валерый Іванавіч (21.08.1949, в. Уборкі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці – 26.11.2021), пісьменнік.Лаўрэат некалькі літаратурных прэмій. Заслужаны работнік Расійскай Федэрацыі. Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.

Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1969), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1981). Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Працаваў у буда-кашалёўскай раённай газеце «Авангард».
У 1990 годзе пераехаў у горад Шатура (Падмаскоўе). Быў галоўным рэдактарам раённай газеты «Ленинская Шатура». З 2001 года жыве ў Маскве. Працуе галоўным рэдактарам міжнароднага часопіса «Безопасность: наука и технологии».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Зорны дазор» (2008), «На залатым ганку» (2010), «Роднасць» (2012), «Гасцінец» (2013), «Баравое ляда» (2015), «Объять необъятное надо» (2015), рамана «Обреченные на счастье» (1996), аповесці «Тайное голосование» (1997).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Ткачоў, В. Званок з Масквы : [аб кнізе «Зорны дазор»] / Васіль Ткачоў // Гомельские ведомости. – 2009. – 18 августа. – С. 6.
  2. Кацулёва, Г. І я на роднай мове шлю паклон : [адбылася прэзентацыя кнігі «На залатым ганку»] / Г. Кацулёва // Гомельская праўда. – 2012. – 4 лютага. – С. 11.
  3. Хацулёва, Г. «І я на роднай мове шлю паклон» : [прэзетацыя кнігі «На залатым ганку»   адбыласая ў Буда-Кашалёўскай карціннай галерэі імя Я.Я. Маісеенкі ] / Г. Хацулёва //  Авангард. – 2012. – 4 лютага. – С. 3.
  4. Шылец, Г. Простыя рэчы, простыя словы : [пра зборнік «Роднасць»] / Ганна Шылец // Авангард. – 2012. – 5 мая. – С. 4.
  5. Чарняўскі, М. «Сваю расу на досвітку збіваю» : [«Роднасць»] / Мікола Чарняўскі // Полымя. – 2013. – № 7. – С. 175-179.
  6. Горбач, Г. «Гасцінец» для землякоў : [аб кніге «Гасцінец»] / Галіна Горбач // Авангард. – 2014. – 18 студзеня. – С. 9.
  7. Палубец, И. Уроки жизни : [Валерий Калиниченко встретился с молодежью Буда-Кошелево] / Ирина Палубец // Авангард. — 2017. — 20 мая. — С. 4.