Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Капусцін Аляксандр Пятровіч (12.02.1924, в. Старая Рудня Рагачоўскага раёна – 16.10.1996), беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалём «За адвагу». Ганаровы грамадзянін г. Жлобіна (1983). У яго гонар у Жлобіне штогод праводзяцца Капусцінскія чытанні, усталявана рэгіянальная літаратурная прэмія імя А. Капусціна.

Аўтар кніг «Суд ідзе» (1959), «Мерай закону і сумлення» (1969), «Чалавек з пазіцыяй» (1975), «Покліч сэрца» (1976), «Белыя гусі лета прарочаць» (1976), «Размова ў дарозе» (1977), «Суд вырашыў... « (1977), «Скажу праўду» (1979), «Быць чалавекам» (1981), «Рэха даўніх баёў» (1984), «Па арбіце памяці» (1984), «Дружба вывела да зорак» (1985), «Салёная раса» (1988), «Ветер с Березовой гривы» (1989), «Родина – любовь наша вечная» (1986), «Гудок далёкага поезда» (1986), «Старая Рудня» (1990), «Цвіў бэз, іграла скрыпка» (1992), «Хлапчук з Дняпроўскіх берагоў: аповесць пра Антона Губарава» (1992), «На хвалях Нявы : дакументальна-мастацкая аповесць пра ураджэнца Жлобіншчыны М. Прыгароўскага» (1992), «Добрым сэрцам чалавечым» (1993), «Юбілейны торт» (1994), «А салаўі ўсім спяваюць...» (1994), «Усміхнуўся месяц ясны» (1995), «Усяму беламу свету» (1997).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Лаўроў, У. Тэма і яе вырашэнне : [аб кнізе «Суд ідзе»] / У. Лаўроў // Звязда. –1960. – 20 красавіка.
  2. Бабкоў, У. Мерай закона і сумлення : [аб кнізе «Мерай закона і сумлення»] / У. Бабкоў // Гомельская праўда. – 1969. – 7 мая. ; Авангард. – 1969. – 10 мая.
  3. Зянчук, М.  Мерай закона і сумлення : [аб кнізе «Мерай закона і сумлення»]  / М. Зянчук // Звязда. – 1969. – 19 верасня.
  4. Янчанка, М. З непакоем за чалавека / М. Янчанка // Літаратура і мастацтва. – 1969. – 5 снежня.
  5. Бабкоў, У. Мерай закона і сумлення : [аб кнізе «Мерай закона і сумлення»] / У. Бабкоў // Трыбуна камунізма. – 1970. – 4 ліпеня.
  6. Мядзведзеў, І. Крылатае лета / І. Мядзведзеў // Гомельская праўда. – 1976. – 28 ліпеня.
  7. Бутэвіч, А. Увага да чалавека : [аб кнізе «Размова ў дарозе»] / А. Бутэвіч // Беларусь. – 1978. – № 11. – С. 23.
  8. Кажамякін, Ц.  Вера ў чалавека : [аб кнізе «Мерай закона і сумлення»] / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1978. – 10 кастрычніка.
  9. Жураўлёў, В.  Перамагае праўда // Полымя. – 1979. – № 12. – С. 227 – 230.
  10. Жыгульскі, В. З адкрытым сэрцам : [аб кнізе ««Скажу праўду»] / В. Жыгульскі // Камуніст. – 1979. – 25 жніўня.
  11. Липский, В. Правда о сером ветре : [о книге «Скажу правду»] / В. Липский // Знамя юности. – 1979. – 5 октября.
  12. Капусцін, А. Праўда аб шэрым ветры : [гутарка з А. Капусціным / запісаў У. Ліпскі] // Настаўніцкая газета. – 1981. – 1 жніўня.
  13. Аляксандру Капусціну – 60 // Літаратура і мастацтва. – 1984. – 10 лютага.
  14. Марціновіч, А. З павагай да чалавека / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1987. – 11 снежня.
  15.  Права на лёс // Марціновіч, А. Далучанасць / А. Марціновіч. – Мінск, 1990. – С. 117 – 120.
  16. Маршын, М. Тут карані, адсюль вытокі : [аб кнізе «Старая Рудня»] / М. Маршын // Новы дзень. – 1991. – 2 сакавіка.
  17. Кірычэнка, П. Аўтографы расказалі / П. Кірычэнка // Новы дзень. – 1993. – 13 лютага.
  18. І будуць новыя радкі  // Гомельская праўда. – 1994. – 12 лютага.
  19. Марціновіч, А. Новыя радкі пра новае жыццё / А. Марціновіч // Новы дзень. 1994. – 9 лютага.
  20. Марціновіч, А. Той лейтэнант маладзенькі / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 11 лютага. – С. 7.
  21. Шуканаў М. Юбілей Аляксандра Капусціна / М. Шуканаў // Новы дзень. – 1994. – 26 лютага.
  22. Ярмоліна, Я. Старонкі, апаленыя вайной / Я. Ярмоліна // Свабоднае слова. – 1994. – 23 сакавіка.
  23. Творчы вечар Аляксандра Капусцінга :  [адбыўся ў Мінску] // Новы дзень. – 1995. – 20 снежня.
  24. Капусцін Аляксандр Пятровіч : [некралог] // Гомельская праўда. – 1996. – 19 кастрычніка.; // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 25 кастрычніка.
  25. Бутэвіч, А. Чалавек з пазіцыяй / А. Бутэвіч // Новы дзень. – 1997. – 11 лютага.
  26. Зэкаў, А. Шануюць земляка ў Жлобіне / А. Зэкаў // Кніга і мы. – 1997. – № 41. – С. 1.
  27. Ліпскі, У. Усяму беламу свету / У. Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 19 снежня. – С. 16.
  28. Марціновіч, А. А на памяць засталіся кнігі… / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 10 кастрычніка.
  29. Мінуў год, як перастала біцца сэрца нашага земляка // Новы дзень. – 1997. – 14 кастрычніка.
  30. Шуканаў, М. Завешчана роднай Жлобіншчыне : [архіў А. Капусціна перададзены  ў Жлобінскі краязнаўчы музей] / М. Шуканаў // Новы дзень. – 1997. – 30 красавіка.
  31. Прэмія імя А. Капусціна : [устаноўлена штогадовая літаратурная прэмія] // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 9 студзеня.;  Новы дзень. – 1998. – 12 лютага.
  32. Бутэвіч, А. Багацейма і шануемся памяццю і дабрынёй  / А. Бутэвіч // Звязда. – 1999. – 11 лютага.
  33. Бутэвіч, А. Нечаканасць прыемнай сустрэчы  / А. Бутэвіч // Гомельская праўда. – 1999. – 15 мая.
  34. Бутэвіч, А. Чалавек з пазіцыяй / А. Бутэвіч // Гомельская праўда. – 1999. – 9 лютага.
  35. Вёрсты жыцця // Новы дзень. – 1999. – 11 лютага.
  36. Даніленка, М. Месца ў шарэнзе / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1999. – 9 лютага.
  37. Карцев, Е. Щедрой души человек / Е. Карцев // Металлург. – 1999. – 6 февраля.
  38. Ладуцька, К. Біяполе Аляксандра Капусціна / К. Ладуцька // Чырвоная змена. – 1999. – 16 лютага.
  39. Нікеенка, А. Хлапчук з Дняпроўскіх берагоў / А. Нікеенка // Авангард. – 1999. – 17 лютага.
  40. Памяць ад слова памятаць // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 26 лютага.
  41. Пра пісьменніка-земляка – з удзячнымі ўспамінамі // Новы дзень. – 1999.  – 20 лютага.
  42. Слабодскі, М. Засталіся кнігі… / М. Слабодскі // Настаўніцкая газета. – 1999. – 22 красавіка.
  43. Ткачоў, В. Ён жыў сумленна / В. Ткачоў // Гомельские ведомости. – 1999. – 11 февраля.
  44. Юрчык, Л. Аляксангдр Капусцін. Старонкі памяці / Л. Юрчык // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 26 сакавіка.
  45. Кірычэнка, П.  Верны матчынай мове / П. Кірычэнка // Новы дзень. – 2000. – 12 лютага.
  46. Кірычэнка, П.  Ён любіў родны край і ўслаўляў яго  / П. Кірычэнка // Новы дзень. – 2001. – 8 лютага.
  47. Ахремчик, Т. Счастливый писатель / Т. Ахремчик // Народная газета. – 2004. – 11 лютага.
  48. Бутэвіч, А. Зноў пра чалавека з пазіцыяй / А. Бутэвіч // Новы дзень. – 2004. – 12 лютага.
  49. Даніленка, М. Пакінуты на зямлі след / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 2004. – 12 лютага. – С. 7.
  50. Кірычэнка, П.  Прыхільнік малой радзімы  / П. Кірычэнка // Новы дзень. – 2004. – 12 лютага.    
  51. Лясны, Я.   Да юбілею Аляксандра Капусціна / Я. Лясны // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 23 студзеня.
  52. Лясны, Я.  Тут жыве памяць пра яго / Я. Лясны // Гомельские ведомости. – 2004. – 2 марта. – С. 3
  53. Мікашэвіч, М.  Аляксандр Капусцін / М. Мікашэвіч // Роднае слова. – 2004. – № 2. – С. 31.
  54. Сальнікава, Ю.  Сучаснае прачытанне творчасці Аляксандра Капусціна / Юлія Сальнікава // Роднае слова. – 2004. – № 12. – С. 14-16.
  55. Божинская, М. Памяти знаменитого земляка / М. Божинская // Металлург. – 2006. – 18 февраля. – С. 7.
  56. Бутэвіч, А. Ён ішоў да людзей са шчырым сэрцам  / Анатоль Бутэвіч // Новы дзень. – 2006. – 9 лютага. – С. 2.
  57. Кудинова, Е. С любовью к землякам / Екатерина Кудинова // Нюанс. – 2007. – 22 лютага. – С. 3.
  58. Ліпскі, У. Даражу нашым сяброўствам   / Уладзімір Ліпскі // Новы дзень. – 2008. – 12 лютага. – С. 2.
  59. Іванькоў, А.      Музыка яго жыцця / А. Іванькоў // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 13 лютага. – С. 15.
  60. Орёл, Л. Откровения о писателе  / Л. Орёл // Новы дзень. – 2009. – 19 лютага. – С. 2.
  61. Ермакова, Т. За прапаганду – прэмія : [ў Жлобінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна] / Таццяна Ермакова // Гомельская праўда. – 2012. – 23 лютага. – С. 9.
  62. Шуканаў, М. «Ён у нашых сэрцах застаўся назаўжды» : [у Жлобінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы   адбылося ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна] / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. – 2012. – 14 лютага. – С. 2.
  63. Ермакова, Т. Будзе «Новы дзень» – будзе и прэмія : [у Жлобінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы  адбылося ўрачыстае ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна ў галіне прозы і публіцыстыкі] / Татьяна Ермакова // Гомельская праўда. – 2013. – 14 лютага. – С. 2.
  64. Уладзіміраў, Г. «Вечныя зямля родная, народ» : [у Жлобіне адбылася цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя   Аляксандра Капусціна] / Г. Уладзіміраў // Гомельская праўда. – 2014. – 18 лютага. – С. 13.
  65. 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Капусціна // Наша слова. – 2014. – 12 лютага. – С. 1.
  66. Марціновіч, А. Той лейтэнант маладзенькі…   / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2014. – № 2. – С. 160 – 173.
  67. Шуканаў, М. Ён пяром услаўляў свой родны край : [літаратурныя чытанні, прысвечаныя    Аляксандру Капусціну,   прайшлі ў Жлобіне] / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. – 2014. – 18 лютага. – С. 2.
  68. Антонаў, Р. І ажывае на палотнах зямля мая :  [у Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося штогадовае ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна] / Р. Антонаў // Гомельская праўда. —  2015. —26 лютага. — С. 8.
  69. Бутэвіч, А У тварэнні дабра бачыў ён сэнс свайго жыцця    /  Анатоль Бутэвіч // Новы дзень. —  2015. —10 лютага. — С. 3.
  70. Кручэнка, Т. Блаславіла «Гомельская праўда»   / Тамара Кручэнка //  Гомельская праўда — 2015. — 11 лютага. — С.8.
  71. Громов, С. 17-я Капустинская премия : [в Жлобине подвели итоги литературной премии имени А. П. Капустина] / Станислав Громов // Информ обзор. — 2016. — 18 лютага. — С. 11.
  72. Варановіч, М. Урокі Аляксандра Капусціна   / М. Варановіч // Новы дзень. — 2016. — 14 кастрычніка. — С. 5.
  73. Той лейтэнант маладзенькі… Аляксандр Капусцін  // Марціновіч, А.  Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры  / А. Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2016. – С. 159 – 159. 1\ 57380 – окр
  74. Шуканаў, М. У музеі пісьменнік адпачываў душой : [у Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстаўка, прысвечаная Аляксандру Капусціну] / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. – 2017. – 10 лютага. – С.4.
  75. Шуканаў, М. З любоўю да жыцця і роднай зямлі : [у Жлобіне адбыўся дзень памяці пісьменніка-земляка Аляксандра Капусціна] / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. — 2017. — 14 лютага. —  С.  2.