Портал
карта области

Брагінскі раён

Карпаў  Уладзімір Барысавіч (26.02.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобласці – 6.08.1977), беларускі пісьменнік, крытык, жыццё якога звязана з Брагінскім раёнам. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1946). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Яго імем названы вуліца ў Мінску, бібліятэка ў г.п. Камарын, у Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Нарадзіўся ў г. Хвалынску Саратаўскай вобласці. У 1921г г. пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, потым настаўнічаў. У 1941 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут.

У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Мінскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Мінска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы № 42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947–1960 г. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя».

Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г., з 1948 г. пачаў выступаць як празаік.

Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966) і мастацкіх твораў «Без нейтральнай паласы» (1950), «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і годы» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 г. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Клімковіч, М. Новы твор на партызанскую тэму / М. Клімковіч // Літаратура і мастацтва. – 1949. – 27 жніўня.
  2.  Хадкевич, Т. Труды и годы / Т. Хадкевич // Неман. – 1962. – № 1. – С. 138 – 139.
  3. Герцовіч, Я. Тры раманы  Уладзіміра Карпава / Я. Герцовіч // Полымя. – 1963. – № 2. – С. 149 – 165.
  4. Цімошак, М. Горад векапомнай славы / М. Цімошак // Звязда. – 1970. – 11 чэрвеня.
  5. Бур’ян, Б. Тэмперамент мастака / Б. Бур’ян // Беларусь. – 1972. – № 2. – С. 16.
  6. Козлова, О. В походе за счастье людзей / О. Козлова // Сельская газета. – 1972. – 26 февраля.
  7. Мыслівец, В. З летапісу ўсенароднай барацьбы / В. Мыслівец // Літаратура і мастацтва. – 1972. – 1 верасня.
  8. Паслядовіч, М. Слова пра сябра / М. Паслядовіч // Маладосць. – 1972. – № 2. – С. 124 – 126.
  9. Ракаў, В. Яго герой – рабочы клас / В. Ракаў // Звязда. – 1972. – 26 лютага.
  10. Сабаленка, Р. Акрылёны талентам / Р. Сабаленка // Літаратура і мастацтва. – 1972. – 25 лютага.
  11. Садоўскі, Я. Неспакойнае сэрца / С. Садоўскі // Маяк Палеся. – 1978. – 2 сакавіка.
  12. Зарыцкі, А. Здаецца толькі ўчора / А. Зарыцкі // Маяк Палеся. – 1978. – 8 снежня.
  13. Юревич, В. Подвиг любви и ненависти / В. Юревич // Коммунист Белоруссии. – 1978. – № 10. – С. 94 – 96.
  14. Грамадскае значэнне літаратуры / Адамовіч, А. Літаратура, мы і час / А. Адамовіч. – Мінск, 1979. – С. 64 – 74.
  15. Даніленка, М. «Прысягнуў аддзячыць…» / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1979. – 12 мая.
  16. Няхай, Р. Память о мужестве / Р. Няхай // Неман. – 1979. – № 10. – С. 176 – 178.
  17.  Савіцкі, А. Толькі адна пралесачка / А. Савіцкі  // Маяк Палеся. – 1979. – 12 мая, 17 мая,  19 мая.
  18. Бур’ян, Б. Двойчы на адну і тую ж тэму / Б. Бур’ян //  Маяк Палеся. – 1980. – 14 лютага.
  19. Груздзеў, К. З аўтаматам і пяром / К. Груздзеў // Маяк Палеся. – 1982. – 8 мая, 13 мая.
  20. Леўчанка, К. Гартаванне мужнасцю / К. Леўчанка // Звязда. – 1982. – 26 лютага.
  21. Мыслівец, В. Дарогай мужнасці / В. Мыслівец // Беларусь. – 1982. – № 3. – С. 26.
  22. Кулешов, Ф. Сила памяти – сила правды / Ф. Кулешов // Неман. – 1984. – № 10. – С. 167 – 169.
  23. Карпова, М. В годину испытаний / М. Карпова, К. Груздев  // Неман. – 1986. – № 12. – С. 126 – 131.
  24.  Новікаў, І. З жыцця і для жыцця / І. Новікаў // Літаратура і мастацтва. – 1986. – 12 снежня. – С. 6 – 7.
  25. Аўрамчык, М. Удзячнасць за ўдзячнасць / М. Аўрамчык // Маладосць. – 1987. – № 2. – С. 151 – 153.
  26. Каваліцкі, М. «Ён стварыў песню пра наш горад…» / М. Каваліцкі // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 6 сакавіка. – С. 12.
  27. Разведчык // Куляшоў, Ф. У дарозе / Ф. Куляшоў. – Мінск, 1988. – С. 92 – 103.
  28. Рабянок, П. Повязь друкаваным словам   / П. Рабянок // Дняпровец. — 2017. — 21 лютага. — С. 4.