Портал
карта области

Брагінскі раён

Касцючэнка Наталія Мікалаеўна (5.10.1963 г. у в. Старая Ёлча Брагінскага раёна), беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2011 года» за кнігу прозы «Верба над омутом».

Скончыла лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1987). Працавала інжынерам-азеляняльнікам у Мінскзелянбудзе, дырэктарам прадпрыемства па фітадызайне і народных промыслах «Белы комін», дырэктарам вытворчага прадпрыемства «Квецень».

З 2005 года працавала рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман», вядучым рэдактарам аддзела кнігавыдання РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер – намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, старшыня секцыі прозы СПБ .

Аўтар кніг прозы «Таямніцы пачуццяў» (2004), «Сугучнасць» (2004), «Добро и зло – две половинки любви» (2005), «Верба над омутом» (2011), «Водгукі маўчання» (2012).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Пазнякоў, М. Міжнароднае прызнанне : [Наталля Касцючэнка стала лаўрэатам Міжнароднага  славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь»] / Міхась Пазнякоў // Маяк Палесся. — 2017. — 13 кастрычніка. — С. 10.
  2. Морозова, И. Книга-признание : [о книге   «Время жатвы и время покаяния»]  / Инесса Морозова  // Нёман. – 2017. –  № 3. –  С. 185 – 188.