Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Кейзараў (сапр. Кейзераў) Аляксей Сцяпанавіч; 4.10.1928, в. Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна – 22.11.1994), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1982). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Жыў у Мінску.

У 1948 годзе скончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Працаваў аператарам, дыспетчарам станцыі Казань, старшым памочнікам начальніка станцыі ў Калінкавічах. У 1955 годзе завочна скончыў Гомельскі настаўніцкі інстытут. У 1951-1962 і ў 1964-1967 гадах – выкладчык рускай мовы і літаратуры Бронніцкай сярэдняй школы. Працаваў рэдактарам на Беларускі радыё, літкансультантам часопіса «Нёман».
З першым вершам выступіў ў друку ў 1953 годзе, з першым апавяданнем – у 1957 годзе. Аўтар кніг «Нас было семеро» (1963), «Хитрый гвоздик» (1966), «Первый разведвзвод» (1969), «Не знающий покоя» (1963), «Эхо на Полесье» (1979), «У нас в Тополевке» (1976), «И вернутся журавли» (1998).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Пятроў, А. Аповесць пра шчодрыя сэрцы / А. Пятроў // Гомельская праўда. – 1969. – 14 чэрвеня.
  2. Даніленка, М. Аповесць пра шчодрасць / М. Даніленка // Чырвоная змена. – 1970. – 6 студзеня.
  3. Саенка, В.  Водгулле трывожнага маленства / В. Саенка  // Гомельская праўда. – 1976. – 5 лістапада.
  4. Аляксей Кейзараў : [некралог]       // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 2 снежня. – С. 15.
  5. Чувак, А. Песняры Беларускай чыгункі : [пра Аляксея Кейзарава (Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў)] / Андрэй Чувак // Железнодорожник Белоруссии. – 2010. – 24 ноября. – С. 16.
  6. Снежная, І. Трывожнае сэрца : [да 85-годдзя А. С. Кейзарава] / Ірына Снежная // Авангард. – 2013. –19 кастрычніка. –  С. 8.