Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Літвінаў Мікалай Іванавіч  (1.05.1946, в. Новы Свет Буда-Кашалёўскага раёна – 2008), пісьменнік і мастак. Член Беларускага саюза журналістаў (1980).

Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы ў Маскве. Працаваў сакратаром Буда-Кашалёўскага райкама камсамола, загадчыкам сектара друку абкама партыі, у міліцыі. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай аварыі, землятрусу ў Арменіі.

Неаднаразова ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах самадзейнага мастацтва, узнагароджаны дыпломамі, медалямі. А яго керамічныя работы выстаўляліся нават у Аўстрыі.

Друкаваўся ў газетах «Чырвоная змена» «Гомельская праўда», «Вячэрні Гомель», «Дачнік», часопісе «Маладосць», альманаху «Магістраль» і інш. выданнях. Аўтар кнігі «Світанак» (2007).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Творчага гарэння і ўдачы! // Гомельская праўда. – 1996. – 30 красавіка.
  2. Барханаў, В. … І заўсёды пісаў вершы / В. Барханаў // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 16 лістапада.
  3. Лясны, Я. … І заўсёды пісаў вершы / Я. Лясны // Гомельские ведомости. – 2001. – 20 ноября.
  4. Ткачоў, В. Што хвалюе паэта / В. Ткачоў // Гомельская праўда. – 2001. – 18 жніўня.
  5. «Світанак» з вёскі Новы Свет: Мікалай Літвінаў // Сожскі карагод: [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 106 – 110 . 1\18819.