Портал
карта области

Жлобінскі раён

Лупсякоў Мікола (Мікалай Радзівонавіч; 4.03.1919, г. Масква – 12.02.1972), беларускі пісьменнік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1944). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі. Яго імем названа вуліца ў г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна. Жыў у Мінску.

У 1921 г. сям'я вярнулася на радзіму – у вёску Папаратнае ў Жлобінскім раёне. Пасля заканчэння Папаратнянскай школы вучыўся на рабфаку пры БДУ, потым скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута ў 1941 годзе. У 1941 годзе быў прызваны ў армію, напраўлены ў 1942 годзе ў Смаленскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным, Варонежскім франтах, на Курскай дузе. У сакавіку 1943 года пад Харкавам быў цяжка паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны.

Працаваў у газеце «Казахстанская правда« (1943–1944), у рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944–1945), «Бярозка» (1945–1949).

Пісаць пачаў яшчэ ў школе, меў перапіску з К. Чорным. У друку пачаў выступаць у 1935 г. (альманах «Аднагодкі»), пісаў таксама для дзяцей.

Аўтар кніг «Першая атака» (1946), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Разведчыкі» (1949), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (1954), «Зеленая чернильница» (1956), «Дняпроўская чайка» (1957), «Паядынак» (1957), «Домик на колесах» (1957), «У вераб'іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (1961), «На Днепре моем» (1961), «В начале жатвы» (1962), «Я помню…» (1964), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968), «Деревенские предания» (1968), «На вірах» (1974), «Міхалаў дуб» (1974) і інш.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і інш.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Есакоў, А. Па шляху творчага росту / А. Есакоў // Полымя. – 1955. – № 9. – С. 155-158.
  2. Щербаков, А. Мастерство рассказчика / А. Щербаков // Советская отчизна. – 1957. – № 5. – С. 173-175.
  3. Герцовіч, Я. На малым полі апвядання / Я. Герцовіч // Полымя. – 1961. – № 8. – С. 141-150.
  4. Вольский, А. Воспитание правдой / А. Вольский // Неман. – 1963. – № 3. – С. 148-149.
  5. Кажамякін, Ц. Водар жывіцы / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1966. – 28 жніўня.
  6. Ляпич, А. Днепровские были / А. Ляпич // Неман. – 1968. – № 8. – С. 171-173.
  7. Навуменка, І. Шчыры, добры талент / І. Навуменка // Літаратура і мастацтва. – 1969. – 7 сакавіка.
  8. Проста і паэтычна пра звычайнае / Андраюк, С. Вывяраючы жыццём / С. Андраюк. – Мінск, 1976. – С. 108-119.
  9. Жычка, Х. Жыў на свеце вандроўнік… / Х. Жычка // Полымя. – 1979. – № 6. – С. 222-231.
  10. Няхай, Р. Пісьменнік і воін / Р. Няхай // Літаратура і мастацтва. – 1979. – 2 сакавіка.
  11. З кагорты абпаленых вайной / Сачанка, Б. Жывое жыццё / Б. Сачанка. – Мінск, 1985. – С. 265-268.
  12. Капусцін, А. Луналі дняпроўскія чайкі / А. Капусцін // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 25 сакавіка. – С. 6-7.
  13. Шуканаў, М. З любоўю да родных мясцін / М. Шуканаў // Новы дзень. – 1994. – 16 сакавіка.
  14. Андраюк, С. Любоў да прыроды і людзей / С. Андраюк // Роднае слова. – 1999. – № 3. – С. 6-16.
  15. Даніленка, М. Вандроўнік і пісьменнік / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1999. – 4 сакавіка.
  16. Даніленка, М. Вечны пілігрым / М. Даніленка // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 26 лютага.
  17. Нікеенка, А. Свет душэўнай прыгажосці / А. Нікеенка // Авангард. – 1999. – 11 сакавіка.
  18. Шуканаў, М. З любоўю да радзімы / М. Шуканаў // Народная газета. – 2004. – 3 сакавіка.
  19. Шуканаў, М. Мікола Лупсякоў: з любоўю да Радзімы / М. Шуканаў // Новы дзень. – 2004. – 4 сакавіка.
  20. Шуканаў, М. Мікола Лупсякоў: бацькоўскі кут стаў для яго творчай майстэрняй // Краязнаўчая газета. – 2009. – Сакавік. (№ 9). – С. 7.
  21. Шуканоў, М. Пісьменнік Мікола Лупсякоў // Новы дзень. – 2009. – 5 чэрв. – С. 3.
  22. Шуканаў, М. «Акопная праўда» Міколы Лупсякова / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. – 2019. – 12 сакавіка. – С. 5.
  23. Марціновіч, А. Чараўнік у слове, вандроўнік у жыцці / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 15 сакавіка. – С. 5.