Мятліцкі Мікола (Мікалай Міхайлавіч; 20.03.1954, в. Бабчын Хойніцкага раёна (вёска выселена пасля чарнобыльскай катастрофы), беларускі пісьменнік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986, за кнігу «Мой дзень зямны»). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы. (1998, за кнігу «Бабчын. Кніга жыцця»). Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1981).
Паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе актыўна займаўся творчасцю, быў старастам студэнцкага літаб'яднання «Узлёт». Яшчэ студэнтам запрасілі працаваць у штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Пасля заканчэння ў 1977 г. ўніверсітэта амаль два дзесяцігоддзі рэдагаваў кнігі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і дванаццаць гадоў узначальваў часопіс «Полымя».
Пачаў пісаць вершы ў школьныя гады, яшчэ ў 4 класе, а ў 1969 годзе яго творы былі апублікаваны ў хойніцкай раённай газеце. Паэтычны талент, відаць, перадаўся яму ад дзеда Яўхіма Анісімавіча, які складаў гумарыстычныя вершы.
Аўтар кніг «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «На беразе маім» (2010), «Цяпло буслінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012), «Мой боль вырастае да зор...» (2016) і інш. Вершы, паэмы, празаічныя творы, публіцыстыка, пераклады сусветных класікаў – у творчым арсенале паэта. Пераклаў з кітайскай мовы «Сто паэтаў Кітая», цыклы перакладаў «З балгарскага сшытка», «З крымскага сшытка».
Літаратура аб жыцці і дзейнасці:
- Ткачоў, В. Вернасць роднаму берагу : [аб кнізе «Абеліск у жыце»] / В. Ткачоў // Гомельская праўда. – 1981. – 22 ліпеня.
- У нас у гасцях Мікола Мятліцкі // Ленінскі сцяг. – 1981. – 28 сакавіка.
- Канапелька, А. За лёс зямны / А. Канапелька // Чырвоная змена. – 1986. – 7 кастрычніка.
- Марціновіч, А. «З пачуцця, з нянавісці і светлае любові» / А. Марціновіч // Маладосць. – 1986. - № 7. – С. 172 – 174.
- Чабан, Т. Зямлі нядрэмныя трывогі / Т. Чабан // Полымя. – 1986. – № 5. – С. 215 – 220.
- Гніламёдаў, У. Буйным планам / У. Гніламёдаў // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 23 кастрычніка. – С. 6 – 7.
- Бугаёў, Д. Бядой запаленае слова : [аб кнізе «Палескі смутак»] / Д. Бугаёў // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 7 жніўня. – С. 6 – 7.
- Марціновіч, А. Як частка смутку чалавецтва : [аб кнізе «Палескі смутак»] / А. Марціновіч // Полымя. – 1992. - № 5. – С. 248 – 251.
- Сакун, А. Горкая споведзь Палесся / А. Сакун // Народная газета. – 1992. – 7 лютага.; Вячэрні Гомель. – 1992. – 29 ліпеня.
- Кручэнка, Т. «Мой боль вырастае да зор!» / Т. Кручэнка // Гомельскія ведамасці. – 1994. – 15 красавіка.
- Кручэнка, Т. «Саладзей родных комінаў дым…» / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 1994. – 12 красавіка.
- Бабкоў, У. У чаканні сонца / У. Бабкоў // Гомельская праўда. – 1995. – 20 красавіка
- Кручэнка, Т. «Зямля мая, вышэй за ўсіх званіц» : [аб кнізе «Бабчын ] / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 1996. – 14 снежня.
- Мятліцкі, М. «Душа не мода з гэтым пагадзіцца : [гутарка] / М. Мятліцкі // Гомельская праўда. – 1996. – 27 красавіка.
- Прашковіч, Л. І. Асаблівасці выяўлення Палескага каларыту ў паэзіі Міколы Мятліцкага / Л. І. Прашковіч // Праблемы адукацыі, навукі, культуры Беларускага Палесся: Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі (Мазыр, 22—23 лістапада 1996 г.). — Мазыр: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1996. — С. 102—104.
- Бельскі, А. Споведзь параненай душы : [аб кнізе «Бабчын ] / А. Бельскі // Полымя. – 1997. – № 12. – С. 267 – 271.
- Крюченко, Т. Поле Николая Метлицкого : [о книге «Бабчын»] / Т. Крюченко // Гомельская праўда. – 1997. – 11 ноября.
- Марціновіч, А. Трывога палескіх дарог / А. Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 1997. – 12 сакавіка.
- Мятліцкі, М. «Са студэнцкіх гадоў пішу гэту кнігу…» : [гутарка з М. Мятліцкім / запісала Т. Кручэнка] // Гомельская праўда. – 1997. – 5 жніўня.
- Фаменкаў, А. Застанецца ў вершах : [аб кнізе «Бабчын ] / А. Фаменкаў // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 19 снежня.
- Канапелька, А. Кніга жыцця «Бабчын» / А. Канапелька // Настаўніцкая газета. – 1998. – 10 верасня.
- Кручэнка, Т. Па вёрстах болю… : [аб кнізе «Бабчын»] / Т. Кручэнка // Экологический вестник. – 1998. – 16 июля.
- Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1998 г. у галіне літаратуры за кнігу вершаў «Бабчын» // Рэспубліка. – 1998. – 30 снежня.; Літаратура і мастацтва. – 1999. – 8 студзеня.
- Праз прызму «Бабчына» // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 27 сакавіка.
- Гарунова, Н. А пачыналася ўсё адтуль… / А. Гарунова // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 29 студзеня.
- Дым, М. Апошні Бабчына жыхар… / М. Дым // Народная газета. – 1999. – 20 сакавіка.
- Кухта, А. Апошні Бабчына жыхар / А. Кухта // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 18 чэрвеня.
- Мятліцкі, М. Бядой запаленае слова : [гутарка з М. Мятліцкім / запісала Т. Кручэнка] // Гомельская праўда. – 1999. – 20 сакавіка.
- Руневіч, В. З Бабчынам і сэрцам, і душой / В. Руневіч // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 9 красавіка.
- Горкі сум развітання // Бельскі, А. Краса і смутак / А. Бельскі. – Мінск, 2000. – С. 170 – 176.
- Кручэнка, Т. «На зямлі маёй быліннай не знайсці для долі месца…» : [аб кнізе «Хойніцкі сшытак»] / Т. Кручэнка // Экологический вестник. – 2000. – 3 февраля.
- Мятліцкі, М. Паэзія – гарэнне вялікага чалавечага духу : [гутарка з М. Мятліцкім / запісаў А. Пырко] // Калінкавіцкія навіны. – 2000. – 25 мая.
- Хорсун, С. Чернобыль – его щемящая боль / С. Хорсун // Семь дней. – 2000. – 29 апреля.
- Бельскі, А. Паэтычны летапіс трагедыі / А. Бельскі // Роднае слова. – 2001. – № 2. – С. 7 – 13.
- Каршукоў, Я. Засведчана лёсам / Я. Каршукоў // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 20 красавіка.
- Краўчанка, М. «Беларусь мая, кветка белая» / М. Краўчанка // Гомельская праўда. – 2001. – 26 чэрвеня.
- Мятліцкі, М. Апошні Бабчына жыхар… : [гутарка з М. Мятліцкім / запісаў Я. Рагін] // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 13 красавіка.
- Марціновіч, А. Шляху млечнага прадонне… / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 12 красавіка. – С. 6 – 7.
- «Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток…» // Гомельская праўда. – 2004. – 18 сакавіка. – С. 2.
- Гніламедаў, У. Асабістае, зямное і касмічнае / У. Гніламедаў // Маладосць. – 2004. – № 3. – С. 122-130.
- Канопліч, Н. Прызначэнне – быць сынам зямлі сваёй / Наталля Канопліч // Жыццё Палесся. – 2004. – 20 сакавіка.
- Н.Д. Насустрач Айчыне / Н.Д. // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 21 мая. – С. 3.
- Шамякін, І. Боль паэта / І. Шамякін // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 19 сакавіка. – С. 12.
- Коршуков, Е. Вечная боль : [о книге «Замкнёны дом»] / Евгений Коршуков // Нёман. – 2005. – № 10. – С. 197-200.
- Метлицкий, М. «Белорусская литература сама выбирает, кому нравиться» : [беседа с М. Метлицким / записал Геннадий Ануфриев] // 7 дней. – 2005. – 8 декабря. – С. 28.
- Чарота, А. Папытай у кнігарні : [аб кнізе «Замкнёны дом»] / Алексей Чарота // Маладосць. – 2005. – № 6. – С.152.
- Казлова, В. Сэрцу майму ты да скону – Радзіма ! : [аб кн. «Замкнёны дом»] / Вольга Казлова // Літаратура і мастацтва – 2006. – 28 красавіка. – С. 6.
- Ламека, Л. «На першай, небам дадзенай вярсце» : [вершаваная аповесць «Замкнёны дом» і паэма «Няходжанае поле» Міколы Мятліцкага] / Любоў Ламека // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 16 - 18.
- Кавалёў, В. Летапісец мастацкага слова / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 28 снежня. – С. 1.
- Метлицкий, М. Возраст огня – вечность : [интервью с главным редактором журнала «Полымя» Миколой Метлицким / беседовала Людмила Иванова] // Советская Белоруссия. – 2008. – 22 января. – С. 13
- Мятліцкі, М. «Любіце тое сапраўднае, што грэе душу і не дасць ёй астыць...» : [гутарка з галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» М. Мятліцкім / гутарыла Л. Алейнік] / Мікола Мятліцкі // Настаўніцкая газета. – 2008. – 2 лютага. – С. 13.
- Серэхан, Г. Паэтычны сусвет (па старонках «Маладосці» 2007 года) : [пра творчасць М. Мятліцкага, С. Шах, М. Башлакова і інш.] / Ганна Серэхан // Маладосць. – 2008. – № 6. – С. 105-114.
- Мятліцкі, М. «Толькі калектыўна мы можам стварыць духоўны партрэт Бацькаўшчыны...» : [гутарка з галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» М. Мятліцкім / гутарыў Мікола Чэмер] // Настаўніцкая газета. – 2009. – 8 жніўня. – С. 13.
- Тулупава, І. Майстра слова : [аб творчасці Міколы Мятліцкага] / М. Мятліцкі // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 3 красавіка. – С. 3.
- Малиновский, А. Книжный ряд : [о книге «На берегу моем»] / Алесь Малиновский // Литературная газета (приложение «Лад»). – 2010. – 27 октября – 2 ноября. – С. 4.
- Уславілі край палескі празаікі, паэты-землякі : [пра пісьменнкаў, якія нарадзіліся на Хойнікшчыне: М. Мятліцкага, Б. Сачанку, А. Канапельку, Б. Пятровіча] // Хойніцкія навіны. – 2010. – 4 верасня. – С. 6.
- Кручэнка, Т. На Палессі я сэрцам прапісаны : [аб кніге «Цяпло буслінага крыла», якая прысвечана 25-годдзю чарнобыльскай катастрофы] / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2011. – 28 красавіка. – С. 5.
- Макарэвіч, В. Палеская араторыя: штрыхі да творчага партрэта Міколы Мятліцкага / Васіль Макарэвіч // Маладосць. – 2011. – № 5. – С. 119 – 128.
- Марціновіч, А. «Толькі чуйнаму сэрцу адкрыць сакрэт». Пра кнігу «Стэпавы прастор» і не толькі : [М. Мятліцкі пераклаў на беларускую мову кнігу казахскага пісьменніка Абая] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 30 верасня. – С. 4.
- Бяганская, А. Трымацца высокіх ідэалаў Купалы : [удзел М. Мятліцкага ў пасяджэнні, прысвечаным юбілею Янкі Купалы] / Алена Бяганская // Веды. – 2012. – 27 лютага. – С. 2.
- Бязлепкіна, А. Няходжаны Сусвет : [пра кнігу «Чалавек падымае неба»] / Аксана Бязлепкіна // Звязда. – 2012. – 19 красавіка. – С. 10.
- Грышчук, А. «Цяпер можаш ісці да Аўрамчака» : [першыя публікацыі класікаў сучаснай айчыннай літаратуры ў «Маладосці». Мікола Мятліцкі] / Анастасія Грышчук // Маладосць. – 2012. – № 2. – С. 74 – 76.
- Мятліцкі, М. «Любіце кнігу. Гэта бясцэнны скарб!» : [гутарка з галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» Міколам Мятліцкім / запісаў Уладзімір Гаўрыловіч] // Гомельские ведомости. – 2012. – 29 марта. – С.19.
- Мятліцкі, М. «Мы выбіраем толькі самае лепшае і цікавае» : [галоўны рэдактар часопіса «Полымя» пра планы на другое паўгоддзе 2012 г.] / Мікола Мятліцкі // Літаратура и мастацтва. – 2012. – 25 мая. - С. 4.
- Мятліцкі, М. «Палымянскі» шлях : [гутарка з галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» Міколам Мятліцкім / запісала Таісія Лысова] // Рэспубліка. – 2012. – 21 снежня. – С. 8.
- Бараноўскі, А. Асацыятыўная канцэптасфера сучаснай беларускай лірыкі : [упамін. М. Мятліцкі] / Алесь Бараноўскі // Полымя. – 2013. – № 10. – С. 116 – 123.
- Мятліцкі, М. «Сею на сваё поле чужое зерне і гляджу, як прарасце…» : [гутарка з Міколам Мятліцкім / запісала Ірына Свірко] // Рэспубліка. – 2013. – 10 снежня. – С. 12.
- Мятліцкі, М. Ёсць роднае : [гутарка з рэдактарам часопіса «Полымя» Міколам Мятліцкім / гутарыла Таццяна Сівец] // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 13 снежня. – С. 8.
- Босак, К. Песняру хойніцкай зямлі — 60! / Клаўдзія Босак // Хойніцкія навіны. — 2014. — 22 сакавіка. — С. 11.
- Гарадніцкі, Я. Ад вокнаў вясковых да зор / Яўген Гарадніцкі // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 21 сакавіка. – С. 8.
- Гніламёдаў, У. «Шчыруе над светам душа, як пачала…»: нататкі пра сучасную паэзію : [у т. ліку пра М. Мятліцкага] / Уладзімір Гніламёдаў // Полымя. – 2014. – № 1. – С. 124 - 136.
- Грышчук, А. Расінкі на пялёстках лотаса : [М. Мятліцкі атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь] / Анастасія Грышчук // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 17 студзеня. – С. 1, 2.
- Камейша, К. Жыцця жывая ноша / Казімір Камейша // Полымя. – 2014. – № 2. – С. 146 – 159.
- Канопліч, Н. Міколе Мятліцкаму – 60 гадоў / Н. Канопліч // Светлае жыццё. – 2014. – 5 красавіка. – С, 4.– С, 4.
- Кручэнка, Т. Дамінанта духу кітайскай паэзіі ў перакладзе Міколы Мятліцкага : [спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтва адзначаны Мікола Мятліцкі] / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2014. – 14 студзеня. – С. 5.
- Мятліцкі, М. Ад Цюй Юаня да Бянь Чжыліня : [гутарка з Міколам Мятліцкім / запісаў Мікола Чэмер] // Настаўніцкая газета. – 2014. – 18 студзеня. – С. 22.
- Свірко, І. «Пад крыламі Дракона» : [Мікалай Мятліцкі, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ імя Я. Купалы, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за пераклад кнігі «Пад крыламі Дракона»] / Ірына Свірко // Рэспубліка. – 2014. – 11 студзеня. – С. 6.
- Студзенка, Т. Паэт Космасу : [у Доме дружбы адбыўся вечар, прымеркаваны да 60-годдзя паэта і перакладчыка Міколы Мятліцкага] / Таццяна Студзенка // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 4 красавіка. – С. 2.
- Філасофія Міколы Мятліцкага : [60-гадовы юбілей адзначае паэт, перакладчык Мікола Мятліцкі ] // Звязда. – 2014. – 21 сакавіка. – С. 3.
- Ананьева, С. Диалог культур новейшего времени : [белорусско-казахские литературные связи на современном этапе; в т.ч. о переводах М. Метлицкого] / Светлана Ананьева // Беларуская думка. — 2015. — № 10. — С. 92—97.
- Берлеж, М. Што ўзбагачае Чалавека : [у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая» (выдавецтва «Звязда») выдадзены зборнік Ай Ціна «Водар стоенага лесу»; сярод перакладчыкаў Мікола Мятліцкі] / Мікола Берлеж // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 6 лютага. — С. 12.
- Гучок, Я. Прыклады служэння Бацькаўшчыне : [выйшла ў свет кніга Міколы Мятліцкага «З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва»] / Яўген Гучок // Настаўніцкая газета. — 2015. —18 чэрвеня. — С. 16.
- Мятліцкі, М. Цеплыня паэзіі – цеплыня сустрэч : [гутарка з М. Мятліцкім / запісаў Павел Альсовы] // Полымя. – 2015. – № 10. – С. 104 – 106.
- Кручэнка, Т. Памяць палоніць сустрэчай чаканай… : [кніга «Бабчын» Міколы Мятліцкага] / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. — 2016. — 3 верасня. — С. 4.
- Алейчанка, Ю. Дзе шукаць скарбы? : [пра кнігу «Скарб бяздонны»] / Юлія Алейчанка // Полымя. – 2017. – № 6. – С. 172 – 175.
- Берлеж, М. Сяброўская адзнака : [паэт Мікола Мятліцкі атрымаў Міжнародную прэмію «Алаш»] / Мікола Берлеж // Звязда. — 2017. — 27 мая. — С. 13.
- Ладуцька, К. Духоўны шлях яднання : [кніга з артыкулам Міколы Мятліцкага «Палюбіўшы паэта, палюбіш і яго народ», прысвечаная творчасці казахскага пісьменніка Абая Кунанбаева прэзентавана ў Алматы] / Кастусь Ладуцька // Голас Радзімы. — 2017. — 20 красавіка. — С. 3.
- Мятліцкі, М. Паэтычныя пошукі будучыні : [гутарка з М. Мятліцкім / запісаў Сяргей Шычко] // Беларусь. – 2017. – № 9. – С. 40 – 41.
- Мятліцкі, М. М. Пялёсткі хрызантэмы і лотас : [гутарка з Мікалаем Міхайлавічам Мятліцкім / гутарыў Мікола Берлеж] // Звязда. — 2017. — 27 красавіка. — С. 12.
- Шарко, Г. Мова сумоўя – паэзія : [адбылася прэзентацыя кніг з Кітая, перакладзеных на беларускую мову М. Мятліцкім ] // Культура. – 2017. – 20 мая. – С. 3., № 20.
- Метлицкий, М. Полюбить поэта – значит, полюбить его народ : [беседа с М. Метлицким / записала Любовь Шашкова] // Нёман. – 2018. – № 3. – С. 164 – 166.
- Мятліцкі, М. «…Некаму ты ачужэлая зона, сэрцу майму — ты да скону Радзіма!» : [гутарка з паэтам Міколам Мятліцкім / гутарыла Наталля Канопліч] // Жыццё Палесся. — 2018. — 26 апреля. — С. 4—5.
- Бараноўскі, А. Летапіс беларускай зямлі : [аб кнізе «Бяссмертнік : Вершы і паэма» Міколы Мятліцкага] / Алесь Бараноўскі // Полымя. – 2019. – № 11. – С. 154–156.
- Ды святлынь не пагасне ніколі ў душы… : [лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Міколу Мятліцкаму споўнілася 65 гадоў] // Гомельская праўда. – 2019. – 21 сакавіка. – С. 24.
- Казлоўская, І. Літаратурная віктарына: Мікола Мятліцкі / Ірэна Казлоўская // Роднае слова. – 2019. – № 2. – С.73.
- Мятліцкі, М. «Пажыццёва залівацца салаўём не будзеш» : [гутарка з паэтам і перакладчыкам, лаурэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколам Мятліцкім / гутарыла Святлана Воцінава] // Маладосць. – 2019. – № 3. – С. 80-91.
- Смусянок, А. Міколу Мятліцкаму – 65 : Хайнічане на вечарыне пабывалі – юбіляра падарункамі і песнямі павіншавалі : [у г. Мінску адбыўся юбілейны вечар «Паэт – дзяжурны па планеце» Міколы Міхайлавіча Мятліцкага] / Алена Смусянок // Хойніцкія навіны. – 2019. – 23 сакавіка. – С. 4.
- Шыцька, Я. З надзеяй на лепшы сцэнарый : [пра зборнік Міколы Мятліцкага «Бяссмертнік»] / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 16 жніўня. – С. 6.
|