Портал
карта области

Брагінскі раён

Палуян Сяргей Епіфанавіч (19.10.1890, г.п. Брагін – 20.04.1910), беларускі публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі.

Нарадзіўся ў сям'і арандатараў. Дзяцінства прайшло ў в. Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, куды бацькі пераехалі хутка пасля яго нараджэння і ў 1897 купілі фальварак. Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, пад пагрозай выключэння за ўдзел у рэвалюцыйным руху, пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназіі (цяпер Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў, але ўдзелу не спыніў з-за чаго адбыўся канфлікт і разрыў з бацькам. Жыў у Кіеве ў сваякоў, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Я. Купалам. У 1908 увайшоў у кіруючы орган Беларускай сацыялістычнай грамады.

Пісаў у «Нашу ніву», у т.л. артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны» (1909). З 1910 зноў жыў у Кіеве. Працаваў у часопісах «Украінская хатка» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і інш.

Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, Ц. Гартным, Ядвігіным Ш. і інш. Аўтар вершаў, п'ес, празаічных твораў, публіцыстычных артыкулаў, у т.л. артыкула «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытанне для дзетак беларусаў» Я. Коласа. Не ўся творчая спадчына С. Палуяна захавалася. Выйшаў зборнік твораў С. Палуяна «Лісты ў будучыню» (1986).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Сявец у родных слоў сяўбе // Бас, І.        Літаратурныя эцюды / І. Бас. – Мінск : Мастацкая літаратура. – 1977. – С. 35 – 72.
  2. Кабржыцкая, Т. Падушка Сяргея Палуяна / Т. Кабржыцкая, В. Рагойша // Літаратура і мастацтва. – 1984. – 26 кастрычніка. – С. 14 – 15.
  3. Кабржыцкая, Т. Акрылены рэвалюцыяй / Т. Кабржыцкая, В. Рагойша // Полымя. – 1985. – № 12. – С. 179 – 185.
  4. Кабржыцкая, Т. Слядамі знічкі / Т. Кабржыцкая, В. Рагойша // Маладосць. – 1985. – № 10. – С. 150 – 169.
  5. Ускрылены рэвалюцыяй // Літаратура і мастацтва. – 1985. – 19 красавіка. – С. 14 – 15.
  6. Конан, У. Талент светлы і трагічны / У. Конан // Літаратура і мастацтва. – 1986. – 24 кастрычніка. – С. 6 – 7.
  7. Ермаловіч, М. Сустрэча назаўсёды / М. Ермаловіч // Полымя. – 1987. – № 1. – С. 212 – 214.
  8. Мушинский, М. «Светлый след будет вечно живым» / М. Мушинский // Неман. – 1987. – № 8. – С. 165 – 167.
  9. Барадулін, Р. Сяргей Палуян : [верш] / Р. Барадулін // Мы – беларусы. – Мінск, 1988. – С. 277.
  10. Кабржыцкая, Т. Невядомы талент / Т. Кабржыцкая // Звязда. – 1990. – 19 кастрычніка.
  11. Кабржыцкая, Т. Пасляслоўе да першавыдання / Т. Кабржыцкая, В. Рагойша // Полымя. – 1990. – № 10. – С. 230 – 237.
  12. Рагойша, В. Званар адраджэння / В. Рагойша // Літаратура і мастацтва. – 1990. – 19 кастрычніка. – С. 12.
  13. Сіцько, З. «Вянок». На магілу… / З. Сіцько // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 10. – С. 73 – 75.
  14. Шуканаў, М. Вяртанне з забыцця / М. Шуканаў // Гомельская праўда. – 1990. – 23 кастрычніка.
  15. Сейбіт // Рагойша, В. І адгукнецаа слова ў слове / В. Рагойша. – Мінск : Мастацкая літаратура. – 1992. – С. 3 – 14.
  16. Алесьніна, Ю. Трагедыя душы / Ю. Алесьніна // Першацвет. – 1993. – № 10. – С. 85 – 97.
  17. Марціновіч, А. Як месяц – адзінокі / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 20 кастрычніка.
  18. Феранц, В. Ён адкрыў нашага Багдановіча / В. Феранц // Рэспубліка. – 2000. – 4 жніўня. – С. 12.
  19. Рублевская, Л. След упавшей звезды. Миф и реальность в судьбе Сергея Полуяна / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2005. – 11 ноября. – С. 18.
  20. Петрушкевіч, А.М. Водгук трагедыі: нашаніўцы пра Сяргея Палуяна / А.М. Петрушкевіч // Літаратурнае Палессе ў постацях і лёсах. – Мазыр : МозГПУ. – 2005. – С. 54 – 58.
  21. Бахановіч, Н. Асоба ў цыклічнай мадэлі нацыянальнага быцця : на матэрыяле твораў беларускай і польскай літаратур пачатку ХХ стагоддзя : [у т.л. аб творчасці Сяргея Палуяна ] / Н. Бахановіч // Роднае слова. – 2009. – №5. – С. 28 – 31.
  22. Воінава, А. Праблема нацыянальнага адраджэння ў публіцыстыцы Сяргея Палуяна / Алена Воінава // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры : міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці Івана Навуменкі (2-3 кастрычніка 2008г.) : зборнік навуковых артыкулаў. – Гомель : ЦДІР, 2009. – С. 138-140. 1/1367 – ОКР.
  23. Мялешка, Н. Сын зямлі беларускай / Н. Мялешка // Маяк Палесся. – 2009. – 18 красавіка. – С. 7.
  24. Водгукі трагедыі : нашаніўцы пра Сяргея Палуяна // Петрушкевіч, А. М. Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя: дапаможнік па курсе «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя» для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 – Беларуская філалогія / А. М. Петрушкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». – Гродна : ГрДУ, 2010. – С. 84 – 88. № 1/ 14240ооф
  25. Шніп, В. Балада Сяргея Палуяна / Віктар Шніп // Маладосць. – 2011. – № 2. – С. 42 – 44.
  26. Анапрэенка, Я. Душой і сэрцам – з беларусамі : [да 100-годдзя Сяргея Палуяна] / Якаў Анапрэенка // Маяк Палесся. – 2014. – 8 лістапада. – С. 4.
  27. Бельчанка, В. Так мала жыў, а столькі ўжо рабіў надзей… : [да 125-годдзя Сяргея Палуяна] / Валянціна Бельчанка // Маяк Палесся. – 2015. – 16 кастрычніка. – С. 4.
  28. Будовіч-Барадуля, Т. «Ты быў, як месяц, адзінокі…» / Таццяна Будовіч-Барадуля // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 16 кастрычніка. – С. 6.
  29. Вабішчэвіч, Т. Гістарыяграфічнае значэнне і пошукавы патэнцыял артыкула «Сяргей Палуян і яго пара» Кастуся Езавітава / Таццяна Вабішчэвіч // Роднае слова. – 2015. – № 10. – С. 6 – 11.
  30. Дзярабіна, З. «Сяргей быў вельмі ўпарты, заўсёды даводзіў сваё…» : [інтэрв’ю з пляменніцай Сяргея Палуяна Зінаідай Уладзіміраўнай Дзярабінай / запісалі Таццяна Кабржыцкая, Вячаслаў Рагойша] // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 23 кастрычніка. – С. 6 –7.
  31. Панізнік, С. Немаркотны Маладзік : [да 125-годдзя Сяргея Палуяна] / Сяргей Панізнік // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 16 кастрычніка. – С. 10.
  32. Вабішчэвіч, Т. Гістарыяграфічнае значэнне і пошукавы патэнцыял артыкула «Сяргей Палуян і яго пара» Кастуся Езавітава / Таццяна Вабішчэвіч // Роднае слова. – 2016. – № 2 . – С. 7 – 11.; № 3. – С. 8 – 11.
  33. Вабішчэвіч, Т. Дзённік Аляксандра Няпрыцкага-Граноўскага як новая крыніца да жыццяпісу Сяргея Палуяна / Таццяна Вабішчэвіч // Роднае слова. – 2016. – № 11. – С. 15 – 20 .
  34. Стома, Л. Сцежкамі Сяргея Палуяна : [у вёсцы Крышычы Калінкавіцкага раёна правёў дзяцінства беларускі літаратар Сяргей Палуян] / Любоў Стома // Калінкавіцкія навіны. – 2017. – 6 ліпеня. – С. 5.
  35. Гілеўскі, В. Браты Сяргея Палуяна : [аб сям’і Сяргея Епіфанавіча Палуяна] / Віктар Гілеўскі // Маладосць. – 2018. – № 9. – С. 125–138.
  36. Гилевский, В. Сергей Полуян: Сохранить память : 19 октября – день рождения нашего славного земляка, публициста, прозаика, литературоведа / Виктор Гилевский // Маяк Палесся. – 2018. – 19 кастрычніка. – С. 15. ; 26 кастрычніка. – С. 15.
  37. Гардзей, А. «Я свой кубак спакойна бяру: Буду піць – як наліта» : [пра кнігу «След, вечна жывы»] / Арына Гардзей // Полымя. – 2019. – № 4. – С. 174-175.
  38. Гілеўскі, В. Твой дом – Брагін : [выйшла ў свет кніга пра Сяргея Палуяна «Палуян. След, вечна жывы: Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследванні»] / Віктар Гілеўскі // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 26 красавіка. – С. 6.