Портал
карта области

Брагінскі раён

Ракітны Мікола (сапр.Новікаў Мікалай Ісаакавіч;15.04.1920, в. Петрыцкае Брагінскага раёна – 2.08.2000), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Жыў у Мінску.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыўшы мясцовую сямігодку, вырашыў стаць мастаком, і ў 1935 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, пасля якога стаў слухачом мастацтвазнаўчага факультэта Акадэміі мастацтваў. У 1939 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З першых дзён вайны на фронце, ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах, быў паранены. У 1943 годзе быў накіраваны ў ваеннае вучылішча.

Пасля вайны працаваў у газеце «Звязда» (1946-1949), затым да выхаду на пенсію – у часопісе «Беларусь».
Першыя апавяданні надрукаваў на рускай мове ў 1944 г. падчас службы ў войску ў газетах «За Отчизну» і «Красный воин». У 1952 г. выйшаў першы празаічны зборнік. Выдаў некалькі кніг, асобныя творы былі надрукаваны ў часопісах, зборніках.

Аўтар кніг «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (1961), «Была вясна…» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Засмужаная далеч» (1972), «Выбранае» (1972), «Выбраныя творы» (у 2 т. 1980), «У буйным свеце лотаці» (1989). У перакладзе на рускую мовы выйшлі зборнікі «Родные дали» (1957), «Полесские были» (1966), «Поле тихое, поле светлое…» (1975), «Сто деревенских новелл» (1984) і інш.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Савич, М. Люди живут рядом / М. Савич // Неман. – 1963. – № 3. – С. 150 – 151.
  2. Герцовіч, Я. На тым жа месцы / Я. Герцовіч // Полымя. – 1964. – № 8. – С. 185 – 187.
  3. Кажамякін, Ц. Аб каханні, шчасці, людзях / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1964. – 21 лістапада.
  4. Буран, В. Вёска сённяшняя і ўчарашняя / В. Буран // Полымя. – 1969. – № 9. – С. 234 – 237.
  5. Марціновіч, А. Памяць роднай зямлі / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1969. – 15 жніўня.
  6. Даніленка, М. Ад ніў калгасных / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1970. – 14 красавіка.
  7. Анискович, В. Многоцветье мозаики / В. Анискович // Неман. – 1973. – № 6. – С. 177- 181.
  8. Марціновіч, А. Вернасць прызванню / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1979. – 4 верасня.
  9. Замостик, Ч. Возможности жанра / Ч. Замостик // Неман. – 1985. – № 5. – С. 164 – 165.
  10. Марціновіч, А. Супраць разладу ў душы / А. Марціновіч // Полымя. – 1990. – № 6. – С. 242 – 246.
  11. Марціновіч, А. Як у кроплі расы… / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1990. – 13 красавіка. – С. 7.
  12. Даніленка, М. Засмужаная далеч / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 2000. – 15 красавіка.
  13. Ракітны Мікола : [некралог] // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 11 жніўня.