Портал
карта области

Брагінскі раён

Сабаленка Раман Карпавіч (15.10.1907, в. Сабалі Брагінскага раёна – 13.05.1975), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі. Яго імем названа адна з вуліц у Брагіне.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929). У 1929–1931 служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у газеце «Палеская праўда», вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце на вячэрнім аддзяленні (1933-1935). Быў арыштаваны ў снежні 1933 г., але справу закрылі. Другі раз арыштаваны 28.9.1937, зноў быў выпушчаны. З першых дзён вайны прызваны ў армію, ваяваў на Калінінскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зноў арыштаваны, 13.07.1942 г. прыгавораны ваенным трыбуналам да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але 31.07.1942 г. прысуд быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства.

 Пасля вайны працаваў загадчыкам аддзела культуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Чырвоная звязда» ў Баранавічах (1945–1953). Потым пераехаў у Мінск, працаваў у часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва».

 Першы верш быў надрукаваны ў 1927 г. у газеце «Звязда», з гэтага часу актыўна выступаў у друку.

Аўтар кніг «З родных крыніц» (1950), «Мая эстафета» (1954), «Жменя зярнят» (1957), «Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (1962), «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1965), «Пад дажджом і сонцам» (1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), «Колерамі вясёлкі» (1975). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1967-1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Аповесці і апавяданні перакладаліся на літоўскую, малдаўскую, латышскую, таджыкскую, рускую мовы. Некаторыя вершы пакладзены на музыку.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Герцовіч, Я. Шчырая споведзь / Я. Герцовіч // Беларусь. – 1962. – № 10. – С. 28 – 29.
  2. Карпаў, У. Раман Сабаленка / У. Карпаў // Полымя. – 1963. – № 7. – С. 168 – 179.
  3. Паслядовіч, М. Споведзь шчырага сэрца / М. Паслядовіч // Літаратура і мастацтва. – 1964. – 22 снежня. – С. 6.
  4. Крышталь, В. Споведзь пакалення / В. Крышталь // Полымя. – 1966. – № 2. – С. 174 – 176.
  5. Сабалеўскі, А. Дазвольце сказаць вам слова ўдзячнасці / А. Сабалеўскі // Літаратура і мастацтва. – 1966. – 23 снежня. – С. 5.
  6. Герцовіч, Я. Заўжды ў дарозе / Я. Герцовіч // Літаратура і мастацтва. – 1967. – 13 кастрычніка. – С. 6.
  7. Даніленка, М. Сталасць / М. Даніленка // Гомельская праўда. –1967. – 14 верасня. – С. 4.
  8. Шымук, В. Шчодры талент / В. Шымук // Звязда. – 1967. – 15 кастрычніка. – С. 4.
  9. Марціновіч, А. Пуцявіны народнага жыцця / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1968. – 7 чэрвеня. – С. 7.
  10. Карпова, Л. О прошлом и о себе / Л. Карпова // Сельская газета. – 1972. – 20 августа. – С. 4.
  11. Разумоввский, Б. На перекрестках судеб / Б. Разумовский // Вечерний Минск. – 1972. – 2 августа.
  12. Няхай, Р. На матэрыяле, які не старэе / Р. Няхай // Полымя. – 1974. – № 12. – С. 236 – 238.
  13. Раман Cабаленка : [некралог] // Літаратура і мастацтва. – 1975. – 16 мая.
  14. Мядзведзеў, І. Пра сучаснікаў / І. Мядзведзеў // Гомельская праўда. – 1975. – 1 ліпеня.
  15. Ганеў, Я. Талент, аддадзены людзям / Я. Ганеў // Маяк Палесся. – 1977. – 29 кастрычніка.
  16. Даніленка, М. Улюбёны ў жыццё / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1977. – 15 кастрычніка.
  17. Шушкевіч, С. Талент, узбагачаны жыццём / С. Шушкевіч // Звязда. – 1977. – 20 кастрычніка.
  18. Паўлюкоўскі, І. Сын свайго часу / І. Паўлюкоўскі // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 14 кастрычніка.
  19. Даніленка, М. Творы, народжаныя жыццём / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1979. – 6 кастрычніка.
  20. Кухараў, С. Усё, што сэрцам сагрэта / С. Кухараў // Маладосць. – 1983. – № 1. – С. 155 – 159.
  21. Капыловіч, М. Раман Карпавіч / М. Капыловіч // Маяк Палесся. – 1992. – 12 лютага.
  22. Карнялюк, К. Сабаленка – родам з Сабалёў… / К. Карнялюк // Маяк Палесся. – 1997. – 6 жніўня.
  23. Касцючэнка, Л. З родных крыніц / Л. Касцючэнка // Роднае слова. – 1997. – № 10. – С. 83 – 85.
  24. Гардзіенка, І. Славутыя імёны Бацькаўшчыны / І. Гардзіенка // Маяк Палесся. – 2003. – 4 чэрвеня.
  25. Астроўская, Т. Пад дажджом і сонцам / Таццяна Астроўская // Роднае слова. – 2007. – № 9. – С. 10 – 11
  26. Лапата-Загорскі, А. Пакінуць адлюстраванне свайго часу / А. Лапата-Загорскі // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 9 лістапада. – С. 15.
  27. Палякова, В. З пройдзеных дарог : [105 гадоў з дня нараджэння Рамана Сабаленкі] / Вераніка Палякова // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 19 кастрычніка. – С. 6.