Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Сердзюкоў  Мікалай Мікалаевіч (01.10.1948, в. Харошаўка Буда-Кашалёўскага раёна (па іншых звестках Чачэрскага раёна), беларускі празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1993). Член Саюза журналістаў Беларусі (1979). Жыве ў Мінску.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля пераезду ў Гомель, скончыў СШ № 19 і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1971), потым Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ Беларусі. Служыў у войску, працаваў інжынерам-канструктарам, карэспандэнтам «Гомельскай праўды». З 1985 г. – загадчык аддзела часопіса «Неман».

Першая аповесць «Пачынаецца з мяне» надрукавана ў 1976 г. У 1983 г. выйшаў першы зборнік прозы. Піша пераважна на рускай мове.

Аўтар мастацкіх твораў «Начинается с меня» (1983),»Ускорение» ( 1987), «На излете лояльности» (1990), «Страчаны рай» (1993), «По левую сторону» (2010), «Луна невенчальная» (2011), «Последний рывок» (2012), «Снова в деле» (2012), «Погоня за оборотнем» (2012), «Вырваться из ловушки» (2012), «Забытые улики» (2012), «Лиса минует капканы» (2012), «Охота за компроматом» (2012), «Схватка на побережье» (2012), « Два бессмертия» (2013), «Когда гаснут «звезды» (2012), «Волчье счастье» (2012), «Когда бессилен закон» (2012), «Запах золота» (2012), «Под мраморным небом» (2012), « Алмазная пыль» (2012), «На семи ветрах» (2013), «Два бессмертия» і інш.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Кажамякін, Ц. Твой характар – твой лёс / Ц. Кажамякін : [аб кнізе «Пачынаецца з мяне»] // Гомельская праўда. – 1983. – 14 чэрвеня. – С. 3.
  2. «Страчаны рай» : Мікола Сердзюкоў // Сожскі карагод : [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 117 – 118 . 1\18819