Портал
карта области

Жлобінскі раён

Шадукаева Людміла Барысаўна  (27.06.1950, г. Бабруйск), беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007). Лаўрэат албасной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. Жыве ў Жлобіне.

Працавала ў рэдакцыі газеты «Металлург» Беларускага металургічнага завода. Друкавалася ў калектыўных зборніках і альманахах, часопісах, газетах. Аўтар шэрагу паэм «Откровение», «Дом у дороги», «Стальная песня», «Парижская нота», «Ноктюрн на крыше», «Глаз Агриппы». Паэма «Стальная песня» аб будаўніцтве ў Жлобіне Беларускага металургічнага завода выдадзена асобнай кнігай у 2004 г. Верш «Февраль» уключаны ў анталогію «Современная русская поэзия Беларуси».