Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Шальманаў Іван Ігнатавіч (5.09.1936, в. Каромка Буда-Кашалёўскага раёна – 10.07.1993), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1977).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыў Рагінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў рады Савецкай Арміі (1955- 1958). Пасля дэмабілізацыі працаваў на Мінскім камбінаце буйнаблочных будаўнічых канструкцый, качагарам паравоза ў Мінскім паравозным дэпо, слесарам на розных прадпрыемствах Мінска. У 1968 г. – перайшоў на журналісцкую работу. Быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Связист Белоруссии», рэдактарам на Беларускім радыё. З 1975 г. – рэдактар, намеснік дырэктара Мінскага абласнога Дома народнай творчасці, у 1976-1979 гг. – старшы рэдактар Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловасці. У 1981 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Першае апавяданне надрукавана ў 1960 г. у газеце «Чырвоная змена». Пісаў нарысы, апвяданні, аповесці. Творы перакладаліся на польскую і рускую мову.

Аўтар кніг «Дзень пачаўся» (1969), «Цагельня» (1977).