Портал
карта области

Буда-Кашалёўскі раён

Стрыгалёў Міхась (Міхаіл Лаўрэнцьевіч; 25.05.1938, в. Недайка Буда-Кашалёўскага раёна – 22.12.2005), беларускі паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1988).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Недайскай сярэдняй школы (1955) год працаваў у мясцовым калгасе імя Ф. Энгельса, потым скончыў энергетычны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута (1961). Быў старшым інжынерам-электрамеханікам вайсковай часці (Уральская ваенная акруга, 1961-1965), інжынерам трэста «Уралмантажаўтаматыка», старшым інжынерам лабараторыі трэста «Пермгаррамбуд» у Пярмі (1965-1969). Скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве (1969). Працаваў літкансультантам Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР (1970-1971), загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела пермскага Дома народнай творчасці (1971-1972), рэдактарам шматтыражнай газеты трэста «Будтэрмаізаляцыя» «За коммунистический труд». З 1978 г. жыў у Барысаве. У 1980-1982 гг. – сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 г. кіраваў літаратурным аб'яднаннем «Бярэзіна» пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца».

Упершыню выступіў у друку ў 1956 г. (шматтыражная газета Беларускага палітэхнічнага інстытута «Советский инженер»). Пісаў на рускай і беларускай мовах.

Аўтар кніг «Хмель» (1966), «Белая Русь» (1967), «Четыре ветра: Поэзия народов Прикамья» (1970), «Цвет времени» (1971), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Колафартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (1990).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Зэкаў, А. Прыцягненне бацькоўскай хаты : [аб кнізе «Чырвоныя казармы»] / А. Зэкаў // Авангард. – 1979. – 19 кастрычніка.
  2. Гаварушка, Я. Спелым коласам страфы : [аб кнізе «Кола фартуны»] / Я. Гаварушка // Авангард. – 1982. – 16 лютага
  3. Жыбуль, В. Міхась Стрыгалёў / Віктар Жыбуль // Роднае слова. – 2008. – № 5. – С. 103.
  4. Будакошелевщина литературная : [Михаил Стригалев, Анатолий Зеков, Владимир Дюба, Василий Габеев, Татьяна Гореликова, Николай Чернявский, Иван Шельманов] // Авангард. – 2010. – 4 верасня. – С. 1.
  5. «Перапёлчына мяцеліца» : Міхась Стрыгалёў // Сожскі карагод / [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 97 – 99.
  6. Зэкаў, А. З радзімаю ў сэрцы : [М. Стрыгалёў] / А. Зэкаў // Авангард. – 2018. – 23 чэрвеня. – С. 17.
  7. Міхайлаў, А. Жывыя скарбы душы : [пра Міхася Стрыгалёва] / Алесь Міхайлаў // Полымя. – 2019. – № 12. – С. 106 - 109.