Портал
карта области

Жлобінскі раён

Жычка Хведар Дзмітрыевіч (20.03.1927, пас. Марс Жлобінскага раёна – 25.07.2007), беларускі пісьменнік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1960). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Нэзвала (1983) за пераклады і прапаганду чэшскай і славацкай паэзіі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі, Дыпломам і медалём Славацкага літаратурнага фонду (1984).

Дэбютаваў вершам у 1947 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Стой на вахце, сэрца» (1961), «Росныя лілеі» (1965), «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і паэмы «Партызанскі праспект» (1975).

У сааўтарстве з П.Беразняком напісаў кнігі апавяданняў і фельетонаў «Сукенка ў крапінку» (1956) і «Лясныя страхі» (1959). Выйшлі аповесці для дзяцей «Каштанавы «Масквіч» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981), зборнікі апавяданняў «Паспелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з І.Чыжэўскім, 1973), «Старонкі піянерскай гісторыі» (1975), зборнік вершаў «Сонца скача па траве» (1989). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі». Перакладаў з украінскага, чэшскага. Склаў анталогію сучаснай чэшскай паэзіі «Высокае неба» (1980).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Салавей, Л. На прастор шырокі, вольны : [аб кнізе «Стой на вахце, сэрца»] / Л. Салавей // Беларусь. – 1961. – № 12. – С. 31.
  2. Сталяроў, М, Нявыкарыстаныя  магчымасці : [аб кнізе «Піфагоравы штаны»] / М. Сталяроў // Полымя. – 1961. – № 10. – С. 189.
  3. Шаўня, А. Непаўторнае знайсці нялёгка / А. Шаўня // Літаратура і мастацтва. – 1961. – 25 ліпеня.
  4. Гусак, С. Сюжэт – сабе, характар – сабе : [аб кнізе «Піфагоравы штаны»] / С. Гусак // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 26 студзеня.
  5. Кацюшын, М. Жыццю насустрач : [аб кнізе «Стой на вахце, сэрца»] / М. Кацюшын // Калгасная праўда. – 1962. – 27 кастрычніка.
  6. Варно, У. Быць самім сабой : [аб кнізе «Росныя лілеі»] / У. Варно // Літаратура і мастацтва. – 1965. – 17 верасня.
  7. Куралікаў, І. Новая ўдача пісьменніка : [аб кнізе «Паспелі суніцы»] / І. Куралікаў // За новыя рубяжы. – 1966. – 12 ліпеня.
  8. Янчанка, М. Сонца і кветак настой : [аб кнізе «Настой»] / М. Янчанка // Камуніст. – 1968. – 3 снежня.
  9. Калеснік, А. Настой / А. Калеснік // Чырвоная змена. – 1969. – 15 лютага.
  10. Кацюшын, М. Сардэчная споведзь : [аб кнізе «Настой»] / М. Кацюшын // Звязда. – 1969. – 18 студзеня.
  11. Янчанка, М. Сустрэча з дзяцінствам : [аб кнізе «Букет вяргіняў»] / М. Янчанка // Камуніст. – 1971. – 14 студзеня.
  12. Марціновіч, А. З жыццёвых вытокаў : [аб кнізе «Абеліск»] / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1973. – 10 красавіка.
  13. Марціновіч, А. З пазіцый грамадзянскасці : [аб кнізе «Дзе растуць бяссмертнікі»] / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1977. – 26 кастрычніка.
  14. Дзе растуць бяссмертнікі // Гомельская праўда. – 1980. – 5 лютага.
  15. Адказы І. Навуменкі, Хв. Жычкі на анкету кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта // Беларуская літаратура: Вып. 13. – Мінск, 1985. – С. 152 – 159.
  16. Даніленка, М. У рэчышчы спраў кіпучых / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1987. – 20 сакавіка.
  17. Шуканаў, М. «Я вырас ля Дняпра» : [аб кнізе « Святога вечара чакаю»] / М. Шуканаў // Гомельская праўда. – 1995. – 23 мая.
  18. Хведар Жычка: пра сябе і паэзію // Гомельская праўда. – 1997. – 19 сакавіка.
  19. Хведару Жычку – 70. Віншуем!  // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 21 сакавіка.
  20. Даніленка М. Вяду да сонца баразну... : [Х. Жычку – 75 г.] // Гомельская праўда. – 2002. – 19 сакавіка.
  21. З лімаўскай кагорты : [Х. Жычку – 75 г.] // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 22 сакавіка.
  22. Жычка, Х. Было і такое   / Хведар Жычка // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 7 верасня. – С. 15.
  23. Ліпскі, У. Ён шанаваў зямны рай : [некралог] / Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 7 верасня. – С. 15
  24. Марціновіч, А. Хведар Жычка : [некралог] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 3 жніўня. – С. 13.
  25. Марціновіч, А. Пісьменнік родам ...з Марса   / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. –2007. – 13 красавіка. – С. 6.
  26. Пучынская, К. Хведар Жычка : [кароткая біяграфія] / Крысціна Пучынская // Роднае слова. – 2007. – № 3. – С. 11.
  27. Шуканаў, М. Хведару Жычку - 80 гадоў / Мікалай Шуканаў // Новы дзень. – 2007. – 20 сакавіка. – С. 2.
  28. Шуканаў, М. «Я дзіця ХХ стагоддзя...» / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. – 2007. – красавіка. – С. 7.
  29. Шуканаў, М. Апошні прыезд на радзіму. Памяці Хведара Жычкі / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. – 2008. – Ліпень (№ 26). – С. 2.
  30. Танк, М.  Збор твораў : У 13 т. Т. 12 : лісты : [ліст да Ф. Д. Жычкі] / Максiм Танк ; рэд. тома А. У. Бразгуноў. – Мінск, 2011. – С. 133.
  31. Дапаўненне да біяграфіі паэта: да 85 годдзя Хведара Жычкі // Краязнаўчая газета. – 2012. – Сакавік (№11).  – С. 5.
  32. Устинович, Г. Совесть не обманешь : [рецензия на книгу «Косць твая і плоць твая»]  / Глеб Устинович // Неман. — 2014. — № 11. — С. 218—221.
  33. Драбеня, Ф. В. Пошукі і знаходкі беларускай драматургіі ў жанры аднаактавай п’есы : [у т.л. упамінаюцца А. Макаёнак і Х. Жычка] / Ф. В. Драбеня  //  Слово в культуре: сборник научных  статей. – Гомель : учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины», 2004.  – С. 261 – 266.  979039 – окр
  34. Шуканаў, М. У дзяцінстве ён марыў стаць мастаком : [да 90-годдзя Хведара Жычкі] / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. — 2017. — Снежань (№ 46). — С. 2.